Нападнік на беларуску неўзабаве напаў бы яшчэ раз — прафесар крыміналістыкі

Падазраваны ў нападзе на беларуску

Падазраваны ў нападзе на беларуску / srodmiescie.policja.gov.pl

"Мы маем справу з чалавекам, захопленым феноменам серыйных забойцаў", — так прафесарка крыміналістыкі Ягелонскага ўніверсітэта Магдалена Гжыб каментуе Onet жахлівы напад на беларуску ў Варшаве.

Напад яна назвала "рэалізацыяй жорсткіх планаў супраць жанчын, натхнёнай поп-культурным феноменам рамантызацыі серыйных забойцаў".

"Кнігі пра серыйных забойцаў у кватэры злачынцы сапраўды маюць вялікае значэнне для ўсёй гісторыі. Людзі часам спрабуюць пераймаць тое, што чытаюць у кнігах або глядзяць па тэлевізары, таму што хочуць, каб іх жыццё – сумнае або аднастайнае – нарэшце стала маляўнічым і з'явіліся сапраўдныя эмоцыі. І каб гэта адбылося, ім трэба здзейсніць нешта жорсткае, моцна пакрыўдзіць кагосьці", — дадае прафесарка.

Яна ўпэўнена: калі б злачынцы не злавілі, ён бы неўзабаве напаў на іншую жанчыну.

"Забойства жанчыны да, падчас або пасля згвалтавання — гэта "класічнае" дзеянне серыйных забойцаў", — кажа Магдалена Гжыб.

Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Варшавы ў ноч на нядзелю. Беларуску згвалтавалі і прыдушылі. Цяпер дзяўчына ў вельмі цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі.

Малады чалавек, якога падазраюць у нападзе і згвалтаванні, арыштаваны на тры месяцы. Яго вінавацяць у "замаху на забойства ў спалучэнні з згвалтаваннем і рабаваннем". Паводле папярэдніх звестак, ён прызнаў сябе вінаватым, але кажа, што не памятае, як усё адбылося. Хлопцу пагражае пажыццёвае зняволенне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі