Наомі Ўотс здымецца ў сакрэтным праекце Вудзі Алена

Аўстралійская актрыса Наомі Ўотс і зорка фільма "Мільянер з трушчобаў" Фрэйда Пінта здымуцца ў новым і пакуль безназоўным фільме Вудзі Алена, інфармуе Variety.  Раней паведамлялася, што ў гэтым жа праекце будуць задзейнічаныя Джош Бролін і Энтані Хопкінс. Здымкі карціны пачнуцца ўлетку 2009 года ў Лондане. Традыцыйна Ален трымае ў сакрэце сюжэт будучага фільма.

Фінансаваць праект будзе іспанская кампанія Mediapr, якая раней выдзяляла сродкі для здымак фільма "Вікі Крысціна Барселона", які ганараваўся прэміяй "Оскар" у намінацыі "лепшая жаночая роля другога плану".

Фота — "Лента.ру"