Намеснік міністра — пра сітуацыю з каранавірусам: мы выходзім на плато

Намеснік міністра — пра сітуацыю з каранавірусам: мы выходзім на плато

Пра пэўную стабілізацыю сітуацыі з каранавірусам у Беларусі ў эфіры тэлеканала СТБ заявіла намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан. "Мы апошнім часам выходзім на так званае плато, калі мы выяўляем, у сярэднім, дзесьці каля 8,7-9,7% [выпадкаў заражэння] ад колькасці тэстаў, якія мы правялі, — гаварыла Богдан. — ...на гэта плато мы ўзлезлі і пакуль мы на гэтым плато знаходзімся".

Яшчэ 8 траўня міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік у сітуацыі з каранавірусам толькі бачыў "выхад на плато". Праўда, не ва ўсёй краіне, а ў шэрагу рэгіёнаў.

Намеснік галоўнага лекара па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірына Глінская ў эфіры таго ж СТБ заявіла, што, паводле прагнозу, у нашай краіне "да канца месяца, а ў чэрвені ўжо дакладна, мы выйдзем на ўстойлівае зніжэнне колькасці новых выпадкаў".

На раніцу 14 траўня ў Беларусі былі зарэгістраваныя чарговыя 947 выпадкаў каранавіруса. Агулам іх было 26772. Памёр 151 пацыент з COVID-19 (+5 за суткі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі