Вы тут

НАК: крыніцы ў Нацбанку — пра паскораную працу па адзінай валюце Беларусі і РФ

Беларусь чакае "паглыбленне інтэграцыі"? / Ілюстрацыйнае фота БЕЛТА

Народнае антыкрызіснае кіраванне Паўла Латушкі паведаміла пра аднаўленне актыўнай працы па адзінай валюце Беларусі і Расіі. Яно спасылаецца на "надзейныя крыніцы ў Нацыянальным банку Беларусі".

Размовы пра магчымасць адзінай валюты Беларусі і Расіі вядуцца з 1999 года, ад часу стварэння "саюзнай дзяржавы". У 2019-м была створаная працоўная група, якая мусіла прыняць праграму "паглыблення інтэграцыі". Але праграма з 31 дарожнай карты не была прынятая. А далей былі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі і працяглыя масавыя пратэсты. І вось нядаўна пра адзіную валюту загаварыў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.