Нафта ўпершыню з 2003 года каштуе менш за 25 долараў
![Нафта ўпершыню з 2003 года каштуе менш за 25 долараў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-03-15t101133z_726688939_rc2akf9goljh_rtrmadp_3_health-coronavirus-iraq-oil.jpg.webp?itok=ANP8gw34)
Сусветныя цэны на "чорнае золата" працягваюць імкліва падаць. Падчас таргоў 18 сакавіка кошт барэля нафты Brent страціў 13%, ён апусціўся ніжэй за 25 долараў. Такога не было з 2003 года!
Эксперты мяркуюць, што перыяды рэзкага зніжэння цаны на нафту не бываюць доўгімі. У студзені 2020-га на максімуме кошт барэля Brent складаў 71 долар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.