Вы тут

Надзея Саўчанка хоча стаць прэзідэнтам Украіны і вырашаць "праблемы" з Беларуссю

Надзея Саўчанка. Фота: "Главком".

Народная дэпутат Украіны Надзея Саўчанка заявіла пра намер балатавацца ў прэзідэнты. 19 ліпеня яна зарэгістравала сваю партыю — "Грамадска-палітычная платформа Надзеі Саўчанка" — і пачала збор сродкаў на перадвыбарчую кампанію.

Падобна на тое, што адной з карт, якія будзе разыгрываць Саўчанка, стане абарона інтарэсаў Украіны ва ўзаемаадносінах у Беларуссю.

"Вялікая праблема: улады я не адчуваю. Праблемы, якія мне зараз прыносяць людзі, — пытанні ўзроўню прэзідэнта. Дэмаркацыя мяжы з Беларуссю, якую пачаў Кучма і падпісаў Януковіч, прайшла несправядліва — мы страцілі 100 метраў сваёй зямлі. Далей — азёры Валыні асушваюць, яны аддаюць ваду для арашэння палёў Беларусі. У мяне няма той улады, каб я магла вырашыць такія праблемы. Улады, якую я маю, не хапае для навядзення парадку ў краіне ", — заявіла Надзея Саўчанка ў інтэрв'ю выданню "Главком".

Прэзідэнцкія выбары ва Украіне адбудуцца ў 2019 годзе.