Надзея Каткавец паразважала пра моду ў “хаацічаскім” стылі

Надзея Каткавец паразважала пра моду ў “хаацічаскім” стылі

Вядомая беларуская чыноўніца Надзея Каткавец, якая ў апошнія два гады працуе на пасадзе намесніка кіруючага справамі прэзідэнта, нечакана вярнулася ў медыяпрастору. Гэта здарылася падчас Беларускага тыдня моды, імпрэзы якога яна наведала.

Журналістка Ганна Бонд паразмаўляла з Надзеяй Каткавец пра тэндэнцыі ў сучаснай модзе і чыноўніца адказала ёй у сваім славутым “хаацічаскім” стылі:

“Становіцца модным тое, што забытае. І, відаць, гэта правільна, гэта нармальна, бо, вядома ж, крэатыўныя маладыя розумы прыносяць свае адбіткі, свае кірункі ў беларускую айчынную моду. І сёння хутчэй за ўсё трэба казаць пра трэнд, антытрэнд, бо фактычна антытрэнд прыдумаць складана і ён наўрад ці існуе ў цяперашняй сітуацыі. Чаму? Таму што ў прынцыпе модна ўсё, што прыгожа і ў кожнага чалавека свая прыгажосць, а значыць свая мода, свае трэнды, свае брэнды”, — сказала Каткавец.

Падчас інтэрв’ю чыноўніцы рабілі манікюр. Відэа з гэтай размовай трапіла на Youtube.

Надзея Каткавец набыла ўсенародную вядомасць і стала зоркай беларускай медыяпрасторы пасля прэс-канферэнцыі пра “хаацічаскі сложныя цэны” ў лютым 2011 года. У той час Каткавец была першай намесніцай міністра сельскай гаспадаркі.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі