Надвор’е на панядзелак: дажджы, залевы, навальніцы

Надвор’е на панядзелак: дажджы, залевы, навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 23 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі будуць навальніцы і моцныя залевы. Раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўночны ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы і раніцай складзе 14-20 градусаў вышэй за нуль, удзень — 21-27 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі