Надвор'е на нядзелю: без ападкаў, але холадна

Восень у Мінску
Восень у Мінску

24 кастрычніка ў Беларусі чакаецца яснае надвор'е, без ападкаў. Верагодна, раніцай нядзелі выпадзе невялікі мокры снег. Але ён хутка растане, таму што тэмпература паветра днём дасягне плюсавых значэнняў: ад 5 да 7 градусаў.

Вецер будзе паўночна-заходні парывісты, днём да 9 м/c.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 4 градусаў цяпла. Такі прагноз перадаюць беларускія метэаролагі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі