Надвор'е на нядзелю 16 студзеня: вецер аслабне, будзе да двух цяпла

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю 16 студзеня моцны вецер, які бушаваў у Беларусі 14 і 15 студзеня, крыху аслабне. Чакаецца паўночна-заходні вецер з пераходам на паўднёва-заходні 5-10 м/с, парывы ​​да 14 м/с, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі, у асноўным, без ападкаў. Толькі на паўночным захадзе магчымы невялікі, мокры снег. У некаторых месцах не выключаны галалёд і галалёдзіца.

Уначы тэмпература паветра апусціцца да -2 -8 градусаў, пры праясненнях — да -11. Днём будзе цяплей — ад 4 градусаў марозу да 2 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі