Надвор'е на 8 лютага: аранжавы ўзровень небяспекі і да -28

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

У Беларусі працягваецца паніжэнне тэмпературы паветра, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У панядзелак 8 лютага ноччу і раніцай у цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах, у тым ліку і ў Мінскай вобласці, слупок тэрмометра апусціцца да -25 -28. Днём па паўднёвым захадзе магчыма ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, мяцеліца, заносы на дарогах, моцны снег, месцамі галалёдзіца. На поўдні чакаецца -11 -17, днём ад 8 да 14 градусаў марозу.

У Мінску будзе да -27-мі. Апранайцеся цяплей!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі