Над уваходам у оперны тэатр у Мінску паставілі эскіз будучых скульптур

Эскіз скульптурнай групы ўсталяваны над уваходам у Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. На ім выяўлены заступнік мастацтва бог Апалон і дзве Славы, якія ўсхваляюць творчасць.
Цяпер ідзе абмеркаванне, што неабходна падкарэктаваць у будучай скульптурнай кампазіцыі. Рэканструкцыя будынка тэатра вядзецца максімальна набліжана да арыгінальнага праекту Іосіфа Лангбарда.

Цэнтральную частку фасада першапачаткова меркавалася ўпрыгожыць скульптурнай кампазіцыяй, а таксама размясціць постаці ў чатырох порціках тэатра. На будынку так і не з'явіліся скульптуры, хоць архітэктар планаваў гэта зрабіць і на яго эскізах постаці намаляваныя схематычна.

БЕЛТА