Над палітвязнем Ціханам Восіпавым пачаўся яшчэ адзін суд — у калоніі

Над палітвязнем Ціханам Восіпавым пачаўся яшчэ адзін суд — у калоніі

25 сакавіка ў магілёўскай калоніі №15 пачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязня Ціхана Восіпава, паведамляюць праваабаронцы.

Яго судзяць па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Справу разглядае суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Наталля Крашкіна. Жонку Ціхана на працэс не пусцілі.

Былы інжынер БНТУ Ціхан Восіпаў асуджаны на 11 гадоў зняволення. Яго асудзілі за тое, што падчас пратэстаў у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года наехаў аўтамабілем BMW на пяцярых вайскоўцаў унутраных войскаў. Потым ён утапіў свой аўтамабіль і падаў заяву па яго ўгоне.

У магілёўскую калонію палітвязня перавялі 15 жніўня 2021 года. За сем месяцаў у калоніі ён двойчы быў пакараны суткамі ў штрафным ізалятары і двойчы трапляў у памяшканне камернага тыпу. Апошні раз у ПКТ яго адправілі на чатыры месяцы — да 14 красавіка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі