Над Чорным морам сутыкнуліся расійскі СУ-27 і амерыканскі дрон MQ-9

СУ-27 / wikimedia.org
СУ-27 / wikimedia.org

Расійскі знішчальнік СУ-27 сутыкнуўся з амерыканскім беспілотнікам-разведчыкам MQ-9 над Чорным морам, паведамляе BBC News. Сцвярджаецца, што беспілотнік упаў у міжнародныя воды.

Еўрапейскае камандаванне Узброеных сіл ЗША назвала дзеянні экіпажа расійскага Су-27 "безразважнымі і некампетэнтнымі". Паводле іх, два расійскія СУ-27 ажыццявілі "небяспечны і непрафесійны" перахоп дрона. Прычым адзін з самалётаў ударыў па вінту беспілотніка.

Каментуючы гэты выпадак, камандуючы ВПС ЗША ў Еўропе і Афрыцы генерал Джэймс Хекер падкрэсліў, што самалёты ЗША і саюзнікаў працягнуць ажыццяўляць палёты ў міжнароднай паветранай прасторы ў адпаведнасці з міжнароднымі законамі.

Дзеянні расійскага экіпажа ён ахарактарызаваў як агрэсіўныя і небяспечныя. На думку Хекера, яны "могуць прывесці да праліку і ненаўмыснай эскалацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі