Нацыянальны сход Беларусі праз 12 гадоў выгнання вяртаецца ў ПАСЕ?

За вяртанне Нацыянальнаму сходу Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага прагаласавала Паліткамісія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.  РИА "Новости" нагадвае, што яго беларускі парламент быў пазбаўлены са студзеня 1997 года пасля правядзення канстытуцыйнага рэферэндума, роспуска Вярхоўнага Савета і фармавання Нацыянальнага сходу.

Статус спецыяльнага запрошанага дазваляе дэпутатам удзельнічаць у працы ПАСЕ. Аднак канчатковае рашэнне па Нацыянальным сходзе Беларусі будзе прымацца на чарговай сесіі асамблеі ў канцы чэрвеня.