Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску пабудуюць кітайцы

Нацыянальны футбольны стадыён у Мінску пабудуюць кітайцы

Тэндэр на будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна ў Мінску выйграла кітайская кампанія. Пра гэта ў эфіры праграмы “Панарама” на тэлеканала “Беларусь 1” паведаміў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбол Сяргей Сафар’ян. Пры гэтым ён не назваў дакладны кошт будаўніцтва, бо кантракт яшчэ ў працэсе ўзгаднення. Паводле футбольнага чыноўніка, гэтая сума не павінна перавышаць 100 мільёнаў еўра.

Указ аб будаўніцтве нацыянальнага футбольнага стадыён на 33-35 тысяч месцаў выйшаў 18 ліпеня 2014 года. Будаўніцтва плануецца ажыццявіць на ўмовах прыватна-дзяржаўнага партнёрства. Заказчыкам праекта выступае кампанія “Дынама-Арэна”, створаная “Трайплам”, Мінгарвыканкамам і Беларускай федэрацыяй футбола. Паводле дакумента, фінансаванне праекта будзе ажыццяўляцца за кошт займаў, укладаў удзельнікаў “Дынама-Арэна” ў статутны фонд і іншых крыніцаў, у тым ліку крэдытаў “Банка развіцця”, нагадвае TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі