Вы тут

Нацпаліцыя Украіны: ёсць інфармацыя пра магчымых замоўцаў забойства Шарамета

Павел Шарамет быў забіты ў Кіеве ў ліпені 2016 года / baj.by

Нацыянальная паліцыя Украіны заявіла, што ў снежні 2020-га следства атрымала "пэўную інфармацыю", якая мае дачыненне да расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве (у ліпені 2016-га ён быў узарваны ў аўтамабілі). Сцвярджаецца, што адбылося гэта пры дапамозе Службы знешняй разведкі Украіны. Гаворка ідзе пра дакументы і аўдыёзапісы, зробленыя ў 2012 годзе. З іх дапамогай следства спадзяецца выйсці на замоўнікаў злачынства.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.