"Начныя ваўкі" праводзяць акцыю ў Жлобіне

Дабрачынны мотапрабег "Разам за бяспеку руху" пачаўся 4 красавіка ў Гомельскай вобласці. Акцыю арганізавала мясцовае аддзяленне мотаклуба "Начныя ваўкі" пры падтрымцы абласных упраўленняў адукацыі, ДАІ, МНС, а таксама ДТСААФ і Беларускай федэрацыі мотаспорту.

На працягу пяці вясновых выхадных байкеры наведаюць раённыя цэнтры вобласці і станцыі тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, якія там працуюць. 4 красавіка мотааматары накіраваліся ў Жлобін.
Арганізатары разлічваюць, што мерапрыемства будзе спрыяць папулярызацыі і наступнаму развіццю тэхнічнай творчасці моладзі, а таксама атрыманню тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў бяспечнага кіравання матацыклам.

25 мая "Начныя ваўкі" маюць намер правесці дабрачынную акцыю для дзяцей сацыяльнага прытулку Гомельскага раёна. Плануецца адкрыццё гульнявога пакоя, салодкі стол і гутарка з нядбайнымі бацькамі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі