Вы тут

Сёння зніжаецца стаўка рэфінансавання — да 9% гадавых

Нацбанк / БЕЛТА

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 20 лістапада зніжаецца з 9,5% да 9% гадавых, паведамляе прэс-служба Нацбанка. Зніжаюцца таксама стаўка па крэдыце овернайт — з 10,75% да 10% гадавых і стаўка па дэпазіце овернайт — з 8,25% да 8% гадавых.

Такое рашэнне прыняло Праўленне Нацбанка на пасяджэнні па грашова-крэдытнай палітыцы 6 лістапада.

Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання адбылося 7 жніўня. Тады яна знізілася з 10% да 9,5% гадавых.

Наступнае пасяджэнне Праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланаванае на 12 лютага 2020 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.