Нацбанк вярнуў "БСБ Банку" ліцэнзію на працу з фізічнымі асобамі

Нацбанк вярнуў "БСБ Банку" ліцэнзію на працу з фізічнымі асобамі

Нацыянальны банк з 18 жніўня 2017 года аднаўляе ліцэнзію ЗАТ "БСБ Банк" на банкаўскія аперацыі з фізічнымі асобамі. 

Як паведамляецца на сайце галоўнага банка краіны, "БСБ Банк" атрымаў ліцэнзію на наступныя банкаўскія аперацыі:

— прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);

— адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных асоб;

— выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асоб ва ўклады (дэпазіты), і размяшчэнне іх на рахункі;

— выпуск у абарачэнне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак фізічных асоб;

— давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі фізічных асоб.

Нацбанк абяцае працягнуць маніторынг мераў, якія ЗАТ "БСБ Банк" прымае для выканання гэтых рашэнняў.

У БСБ банку паведамілі, што пачалі тэхнічныя працэдуры па аднаўленні магчымасці працы з фізасобамі. Што будзе з кліентамі, якія перайшлі ў БНБ банк стане вядома пазней.

Нацбанк адклікаў ліцэнзію на працу з фізічнымі асобамі ў "БСБ Банка" з 26 чэрвеня. Паведамлялася, што прычынай для такога рашэння сталі парушэнні і недахопы, выяўленыя падчас праверкі банка. Якія менавіта парушэнні і недахопы — не паведамлялася.

На пачатку жніўня старшынёй праўлення "БСБ Банка" быў прызначаны Сяргей Дубкоў, колішні намеснік старшыні праўлення Нацбанка. У назіральную раду банка ўвайшла экс-старшыня Нацбанка Надзея Ермакова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі