Вы тут

Нацбанк: бензін у Беларусі даражэў, хоць сусветныя цэны на нафту падалі

Еўрарадыё

Нацыянальны банк Беларусі ў сваёй справаздачы пра інфляцыю ў IV квартале выпадкова выкрыў хітрасць дзяржканцэрна "Белнафтахім", піша Office Life. Беларускія нафтавікі абгрунтоўваюць павышэнне цэн на паліва па капейцы пастаянным ростам сусветных коштаў на нафту. Але з даных Нацбанка вынікае, што бензін даражэе незалежна ад нафты.

Так, апісваючы змену рэгуляваных коштаў у Беларусі, Нацбанк адзначае, што ў снежні тэмпы іх росту запаволіліся. А прычына гэтага крыецца ў "зніжэнні інтэнсіўнасці павышэння рознічных цэн на паліва ў 2019 годзе ў адносінах да мінулага года ва ўмовах фарміравання больш нізкіх сярэдніх сусветных коштаў на нафту". Гэта значыць сусветныя цэны на нафту зніжаліся, а паліва ў Беларусі ўсё роўна даражэла, хай і менш хуткімі тэмпамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.