Нацбанк Беларусі вырашыў не змяняць стаўку рэфінансавання
![Нацбанк Беларусі вырашыў не змяняць стаўку рэфінансавання](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/money-2696228_960_720.jpg.webp?itok=xCwmJmL4)
Праўленне Нацбанка Беларусі вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання. З чэрвеня мінулага года яна складае 10% гадавых (тады была зніжаная на 0,5% у сувязі з запаволеннем гадавой інфляцыі). І ў бліжэйшыя тры месяцы не зменіцца, паколькі наступнае пасяджэнне праўлення па тэме грашова-крэдытнай палітыкі запланаванае на 3 траўня. Папярэдні раз праўленне Нацбанка прыняло рашэнне не змяняць стаўку рэфінансавання 19 снежня.
Таксама было прынятае рашэнне аб захаванні нязменнай стаўкі па крэдыце овернайт — 11,5% гадавых. Стаўка па дэпазіце овернайт з 13 лютага павысіцца да 8,5% гадавых.
Адзначаецца, што рашэнне праўлення Нацбанка было прынятае "на фоне няпэўнасці знешніх умоў развіцця эканомікі", з улікам перавагі фактараў, якія "забяспечваюць дасягненне мэтавага параметру па інфляцыі на 2019 год без змены характару манетарных умоў".