Нацбанк Беларусі восьмы раз за год зніжае стаўку рэфінансавання

Нацбанк Беларусі восьмы раз за год зніжае стаўку рэфінансавання

Нацыянальны банк Беларусі восьмы раз за год зніжае стаўку рэфінансавання. З 18 кастрычніка яна знізіцца да 11% гадавых. Такое рашэнне 27 верасня прыняло праўленне Нацбанка па выніках штоквартальнага пасяджэння, на якім разглядаліся пытанні ацэнкі і прагнозу сітуацыі ў беларускай эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы.

Адзначаецца, што інфляцыйныя працэсы ў нашай краіне “працягваюць замаруджвацца”. Чакаецца, што рост спажывецкіх цэн па выніках 2017-га будзе ніжэйшы, чым планавалася раней — бліжэй да 6%.

Папярэдняе зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў нашай краіне адбылося 13 верасня (з 12% да 11,5%). Перад гэтым такія зніжэнні адбываліся 18 студзеня (з 18% да 17% гадавых), 15 лютага (да 16%), 15 сакавіка (да 15%), 19 красавіка (да 14%), 14 чэрвеня (да 13%) і 19 ліпеня (да 12%).

Стаўка рэфінансавання — гэта інструмент грашова-крэдытнага рэгулявання, з дапамогай якога Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь уплывае на стаўкі міжбанкаўскага рынку, а таксама стаўкі па дэпазітах і крэдытах для юрыдычных і фізічных асоб, прадстаўленым ім крэдытнымі арганізацыямі. Стаўка, пад якую Нацыянальны Банк Рэспублікі Беларусь дае крэдыты камерцыйным банкам.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі