На жыхара Вілейшчыны пачалі крымінальную справу, бо ён памачыўся ў калодзеж
![На жыхара Вілейшчыны пачалі крымінальную справу, бо ён памачыўся ў калодзеж](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kalodziez-2702.jpg.webp?itok=9AvTsFyq)
Крымінальнай справай за хуліганства скончыўся для жыхара Вілейскага раёна неабдуманы ўчынак, піша kraj.by.
Здарэнне адбылося ў аграгарадку. Каля аднаго з дамоў сабралася нецвярозая кампанія. 26-гадовы гаспадар дома зрабіў ім заўвагу, пасля чаго кампанія сышла. Аднак 21-гадовы хлопец вярнуўся і памачыўся ў калодзеж.
Гаспадар пабачыў гэта і звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі пачалі справу на непрацуючага мужчыну, які пакутуе на хранічны алкагалізм.
Цяпер матэрыялы справы перададзеныя ў суд.