Вы тут

На жаночым маршы затрыманыя рэдактаркі 34travel і 34mag

Юлія Міронава і Маша Пархімчык

26 верасня ў Мінску падчас жаночага маршу былі затрыманыя шэф-редакторка 34travel Юлія Міронава і шэф-редакторка 34mag Марыя Пархімчык. Верагодна, гэта здарылася ў раёне плошчы Якуба Коласа паміж 14:00 і 15:00.

Да вечара дзяўчыны знаходзіліся ў Першамайскім РУУС Мінска. Ноч журналісткі правялі ў ізалятары ў завулку Акрэсціна.

Акрамя Міронавай і Пархімчык, на жаночай пратэстнай акцыі былі затрыманыя сямёра журналістак.

Рэдакцыя 34 лічыць затрыманне сваіх рэдактарак несправядлівым і незаконным. Зрэшты, журналісты не робяць адрозненняў паміж затрыманнем сваіх калег і любых іншых удзельнікаў / удзельніц мірных пратэстаў у Беларусі.

"Мы ганарымся нашымі калегамі, упэўненыя ў іх праваце і чакаем на волі",каментуе рэдакцыя. Калі вы сталі відавочцамі затрымання Міронавай і Пархімчык, калі ласка, напішыце на электронны адрас [email protected]

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.