На заводзе ў цэнтры Мінска здарыўся пажар (відэа)

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, каля 14-й гадзіны паступіла паведамленне пра тое, што загарэўся склад. На месцы здарэння быў моцны дым з праёмаў будынка. Высветлілася, што загарэліся мяхі з грануламі ПВХ.



Пажар быў ліквідаваны менш чым за паўгадзіны. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Работнікі прадпрыемства пакінулі памяшканні да прыбыцця выратавальнікаў.



Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правіл пажарнай бяспекі пры правядзенні агнявых і зварачных работ, якія вялі зваршчыкі.



Фота — 112.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі