На захаванне Крэўскага замка выдзелена каля 427 тысяч долараў

На захаванне Крэўскага замка выдзелена каля 427 тысяч долараў

Сёлета на захаванне Крэўскага замка дзяржавай з прэзідэнцкага фонду па падтрымцы культуры і мастацтва выдзелена 880 тысяч рублёў (гэта каля 427 тысяч долараў), інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". Адбываецца "кансервацыя з элементамі рэстаўрацыі", для чаго распрацаваны антысептык — спецыяльны супрацьгрыбковы спецраствор, колер якога паўтарае аўтэнтычны колер мура (склад раствора — камерцыйная таямніца). Першачарговая задача — закансерваваць сцены і не дапусціць іх далейшага разбурэння.

Для аднаўлення вонкавага мура паўночна-заходняй сцяны Крэўскага замка, якая найбольш захавалася, вырабілі спецыяльную рэстаўрацыйную цэглу. Чакаецца, што працы скончацца да лістапада 2018 года.

Крэўскі замак быў пабудаваны вялікім князем Гедымінам у XIV стагоддзі. Ён моцна пацярпеў ад артылерыі падчас Першай сусветнай вайны — побач праходзіла лінія фронту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі