На захадзе ЗША бушуе ўраган “Харві” з парывамі ветру пад 60 м/с

На захадзе ЗША бушуе ўраган “Харві” з парывамі ветру пад 60 м/с

Магутны ўраган “Харві” абрынуўся на заходняе ўзбярэжжа Злучаных Штатаў. Першым пад урад стыхіі трапіў невялікі горад Рокпарт у Тэхасе з насельніцтвам каля дзесяці тысяч чалавек. У ваколіцах горада ўжо разбурана некалькі будынкаў, унутры якіх могуць апынуцца людзі. У доме састарэлых абваліўся дах, вырабавальнікі пакуль не могуць дабрацца да людзей.

Яшчэ падчас набліжэння ўрагану прысвоілі чацвёртую катэгорыю паводле пяцібальнай шкалы Сафіра-Сімпсана. Хуткасць ветру дасягнула 215 км/гдз або каля 60 метраў за секунду.

Тысячы жыхароў Тэхаса пакідаюць свае дамы, паведамляе ВВС. Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, падчас буры выпадзе каля метра ападкаў. Нацыянальны цэнтр ураганаў ЗША папярэдзіў пра магчымыя паводкі ў Х’юстане і яго ваколіцах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі