На выходных у Беларусі будзе да +27 градусаў

На выходных у Беларусі будзе да +27 градусаў

У бліжэйшыя выходныя ў Беларусі чакаецца цёплае камфортнае надвор'е. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са словаў начальніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрыя Рабава.

У суботу паўднёва-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя моцныя дажджы і навальніцы. На астатняй тэрыторыі будзе пераважна без ападкаў. Па паўночным усходзе раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Уначы тэмпература будзе +7...+12 градусаў, па поўдні — да 14 градусаў вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі абяцаюць 19-24 са знакам "плюс", у заходніх раёнах — 15-18 градусаў цяпла.

У нядзелю надвор'е палепшыцца і ў паўднёва-заходніх раёнах. Будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах уначы і зранку магчымы слабы туман. Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад 6 да 13 градусаў цяпла, удзень ён падымецца да 21-27 градусаў.

На пачатку наступнага тыдня добрае летняе надвор'е захаваецца. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным усходзе Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература ўначы складзе 9-15 градусаў, удзень будзе +22...+28 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі