Вы тут

На выходных па Беларусі чакаецца мокры снег

На выходных у Беларусі прагназуюць мокры снег / minsknews.by

У суботу, 14 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — дождж і мокры снег. Вецер прагназуецца паўднёвай чвэрці, умераны. 

Уначы будзе ад -3 да +3, удзень чакаецца 0...+6. Па паўднёвым захадзе краіны ўначы прагназуецца 4-5 цяпла, удзень будзе 7-9 са знакам "плюс".

Дождж з мокрым снегам пройдзе і ў ноч на нядзелю ў асобных раёнах. Удзень ападкі чакаюцца па паўднёвым усходзе Беларусі. Вецер будзе паўднёвай чвэрці, умераны. 

Уначы прагназуецца -1...+5, па ўсходзе пахаладае да 3 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад 0 да 6 цяпла, па паўднёвым захадзе будзе 7-9 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.