Вы тут

На выходных месцамі па Беларусі чакаюцца дажджы

Да +18 чакаецца ў Беларусі на выходных / БЕЛТА

У суботу, 16 траўня, у Беларусі ччакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па поўначы, а ўдзень па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі па поўначы — моцны парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі — 0...-3. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 цяпла.

17 траўня надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы па поўначы, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём у асобных раёнах — моцны парывісты. 

Уначы будзе 1-7 са знакам "плюс", месцамі замаразкі — да 0...-2. Удзень чакаецца ад +10 па поўначы да +18 па поўдні Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.