На выхадныя прагназуюць моцны вецер. У нядзелю — аранжавы ўзровень небяспекі

На выхадныя прагназуюць моцны вецер. У нядзелю — аранжавы ўзровень небяспекі

Воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 19 лістапада, у многіх раёнах выпадуць невялікія ападкі — мокры снег, дождж. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У некаторых раёнах краіны будзе туман, па ўсходзе — слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Па прагнозах сіноптыкаў, вецер будзе паўночна-заходнім 4-9 метраў за секунду, з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе -1...+5, удзень слупок тэрмометра падымецца да 2-7 цяпла. А па паўднёвым захадзе сіноптыкі абяцаюць да 9 градусаў вышэй за нуль.

Дарэчы, у нядзелю парывы ветру ўзмацняцца да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі на 20 лістапада аранжавы ўзровень небяспекі па Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі