На выхадныя — навальнічныя дажджы і шквалісты вецер

У суботу тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў актыўнага маларухомага атмасфернага фронту, паведаміў рэдакцыі газеты “Звязда” начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў. Таму ўначы на 18 жніўня на большай частцы, а ўдзень месцамі па рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Уначы ў асобных раёнах дажджы вельмі моцныя.

Пры навальніцах месцамі ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы — 13—19, удзень — 19—25, толькі ў Гомельскай і па паўднёваму ўсходу Магілёўскай вобласці — да 30 градусаў цяпла. У нядзелю на тэрыторыю нашай краіны пачне рухацца антыцыклон з умераных шырот кантынента. На большай частцы рэспублікі 19 жніўня — без ападкаў, за выключэннем паўднёвага ўсходу, дзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Тэмпература паветра ўначы — 9—15, удзень 20—26 градусаў.

У аўторак да нас зноў завітае спякотнае паветра з боку Чорнага мора. Тэмпература паветра ўдзень будзе дасягаць 24—30, а па паўднёва-ўсходняй палове рэспублікі нават да 34 градусаў.

Па матэрыялах tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі