На выхадных сіноптыкі абяцаюць снег

На выхадных сіноптыкі абяцаюць снег

На выхадных на тэрыторыю Беларусі будзе прасоўваца скандынаўскі цыклон, які прынясе ападкі, месцамі пройдзе снег.

У суботу, 14 лістапада, чакаюцца дажджы. Ноччу і раніцай магчымы туман. Па паўднёвым захадзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе +1 — +7 градусаў цяпла, па ўсходзе пры праясненнях будзе да -2. Днём прагназуецца +4 — +9 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Ноччу месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад +1 да +7 градусаў цяпла.

Разам з тым, у чацвер, 11 лістапада, па захадзе краіны назіраліся рэкордна высокія тэмпературы для гэтага сезона. У Гродне быў пабіты тэмпературны рэкорд 33-гадовай даўніны. Слупок тэрмометра падняўся да +12,9 градуса цеплыні, што на 1,1 градуса вышэй за абсалютны максімум, зафіксаваны 11 лістапада 1982 года.

Самым цёплым месцам у краіне ў гэты дзень апынуўся Брэст — +15,3 градусы, аднак рэкорд, усталяваны ў мінулым годзе (+15,5) пабіты не быў. Рэкорд дня ў маштабах усёй краіны быў усталяваны 88 гадоў таму ў Васілевічах (Гомельская вобласць) — +16,2 градуса.

Фота: mogilevnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі