На выезд з Беларусі ў Польшчу ўтварыліся вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў

На выезд з Беларусі ў Польшчу ўтварыліся вялікія чэргі легкавых аўтамабіляў

На беларуска-польскай мяжы 3 лістапада ўтварыліся вялікія чэргі з легкавых аўтамабіляў на выезд у Польшчу. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 10 гадзінаў раніцы ў пункце пропуску "Брузгі" ў чарзе стаяць каля 200 легкавікоў, у пункце пропуску "Бераставіца" — больш за 120 аўтамабіляў.

Памежнікі паведамляюць, што аўтамабілі не могуць трапіць на тэрыторыю Польшчы пасля праходжання ўсіх відаў кантролю ў Беларусі.

Паведамляецца, што праблемы ўзніклі ў польскіх мытнікаў — у іх перабоі ў праграмным забеспячэнні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі