На выбары прэзідэнта ЗША будзе балатавацца былы агент ЦРУ

На выбары прэзідэнта ЗША будзе балатавацца былы агент ЦРУ

Былы агент ЦРУ Эван Макмалін плануе вылучыць сваю кандыдатуру на выбары прэзідэнта ЗША ў якасці незалежнага кандыдата, перадае Бі-Бі-Сі. Ён называе сябе альтэрнатывай Дональду Трампу, кандыдату ад партыі рэспубліканцаў. Макмалін кажа, што яго падтрымаюць кансерватыўна настроеныя выбарцы, якім не падабаецца Трамп.

Падтрымку незалежнаму кандыдату абяцае група праціўнікаў Трампа "Лепшае для Амерыкі".

Паведамляецца, што саракагадовы Макмалін — нежанаты і ніколі дагэтуль не прымаў удзелу ні ў якіх выбарах.

Палітык крытыкуе Трампа ў сацыяльных сетках і называе яго аўтарытарным. У адной з апошніх запісаў у Фэйсбуку ён раскрытыкаваў антыісламскія выказванні Трампа.

Эван Макмалін скончыў універсітэт Браен, атрымаў дыплом у сферы кіравання бізнэсам. Ён працаваў у камісіі ААН па справах бежанцаў у Іарданіі, пасля чаго перайшоў у ЦРУ. У 2011-м годзе ён пачаў працаваць у карпарацыі Goldman Sachs, а потым заняў пасаду ў палаце прадстаўнікоў кангрэса ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі