На выбары ідзе Эльвіра Мірсалімава, якая заяўляла, што беларусы — гэта рускія
![На выбары ідзе Эльвіра Мірсалімава, якая заяўляла, што беларусы — гэта рускія](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mirs.jpg.webp?itok=wTfADuDp)
На выбары ў Палату прадстаўнікоў ідзе Эльвіра Мірсалімава, якая раней адзначылася выразна антыбеларускай пазіцыяй. Яна з’яўляецца прадстаўніцай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і рэгулярна выступае на прарасійскіх прапагандысцкіх сайтах.
У інтэрв’ю для Mogilew.by Мірсалімава выказвалася, што беларусы — гэта рускія. Прэтэндэнтка на дэпутацкі мандат тады ж назвала Сталіна вялікім дзеячам гісторыі і прапанавала паставіць яму помнік у Беларусі. На думку Мірсалімавай, гэта “нашмат большая велічыня за ўсю гэту польска-літоўскую шляхецкасць, якую нас цяпер абавязваюць прымаць за нібыта беларускіх дзеячаў”.
Скрыншоты з выказваннямі Мірсалімавай размясціў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” даследчык і журналіст-аналітык Андрэй Елісееў.