На выбарах у Беларусі датэрмінова прагаласавалі больш за 24%
На выбарах у Беларусі ў Палату прадстаўнікоў за чатыры дні датэрмінова прагаласавалі 24,31% выбаршчыкаў. Паводле дадзеных ЦВК, лідыруюць Віцебская, Магілёўская і Гомельская вобласці, у якіх амаль па 27%. Мінск — сярод аўтсайдэраў — 21,51%. Менш толькі ў Брэсцкай вобласці — роўна 21% выбаршчыкаў, якія прагаласавалі датэрмінова.
У суботу — апошні дзень датэрміновага галасавання. На парламенцкіх выбарах 2012 года за чатыры дні датэрмінова прагаласавалі 19,6%, за пяць дзён — 25,9% выбаршчыкаў (на прэзідэнцкіх выбарах 2015-га за чатыры дні было больш за 28%). А значыць, што сёлета будзе паказаны значна лепшы вынік.
Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — 11 верасня.
Нарошчваем тэмпы: Датэрмінова галасуюць больш актыўна, чым на папярэдніх выбарах
На “студэнцкім” участку ў БНТУ ўжо прагаласавала 90% выбаршчыкаў