У цэнтры Мінска з'явіліся партрэты Алексіевіч, Геніюш, Еўфрасінні Полацкай

У цэнтры Мінска з'явіліся партрэты Алексіевіч, Геніюш, Еўфрасінні Полацкай

8 сакавіка ў цэнтры Мінска з'явіліся плакаты “Беларускі, з якіх варта браць прыклад”. На іх змешчаная інфармацыя пра 8 вядомых жанчын з Беларусі, якія дасягнулі вялікага поспеху. Гэта — святая Еўфрасіння Полацкая, беларуская Жанна д’Арк — Эмілія Плятэр, вучоная Соф’я Кавалеўская, паэтэса Ларыса Геніюш, плыўчыха Аляксандра Герасіменя, біятланістка Дар’я Домрачава, кінаактрыса Скарлет Ёхансан ("лепшы бюст Галівуда"), а таксама Нобелеўская лаурэатка Святлана Алексіевіч.

Такім чынам грамадскія актывісты з "Альтэрнатывы" і "Ды-джэі Адраджэння" павіншавалі беларусак з днём 8 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі