На волю выйшлі Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі

У нядзелю з аршанскага ізалятара часовага ўтрымання на волю выйшлі мастак Алесь Пушкін і моладзевы актывіст Аляксей Янушэўскі. Яны правялі за кратамі 7 сутак, пакараныя за “дробнае хуліганства”. Пушкіна і Янушэўскага міліцыянты затрымалі падчас святкавання Дня беларускай вайсковай славы пад Оршай. Іх палохалі крымінальнай справай за “знявагу дзяржаўнай сімволікі”, але судзілі па адміністрацыйнай справе.

Каб сарваць сустрэчу Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага, раніцай іх вывезлі з ізалятара на чыгуначны вакзал, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі