Вы тут

На волю выйшлі журналісты Іна Студзінская і Алег Груздзіловіч

Алег Груздзіловіч / Радыё Свабода

На волю выйшла журналістка Іна Студзінская, паведамляе Радыё Свабода. Яна знаходзілася за кратамі з 16 ліпеня, была прызнана палітзняволенай. Разам з ёй прызналі палітвязнямі журналістаў Алега Груздзіловіча і Алеся Дашчынскага, якія ў той жа дзень трапілі пад "зачыстку".

Груздзіловіч, Студзінская і Дашчынскі шмат гадоў працавалі на Радыё Свабода, аднак у 2020-м МЗС Беларусі пазбавіў іх акрэдытацыі.

Алесь Дашчынскі выйшаў на волю ў пятніцу, знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і яўцы. У панядзелак стала вядома, што Алег Груздзіловіч таксама на волі. Ён застаецца падазраваным па крымінальнай справе, даў падпіску аб яўцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.