На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Няпомняшчых, піша @viasnaHomel. Ён быў за кратамі са снежня 2020 года.
У красавіку 2021-га Няпомняшчаму далі два гады і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму за "абразу прадстаўніка ўлады" і "гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні службовай асобы". Яго прызналі вінаватым у абразе памочніцы пракурора Гомеля Алесі Жураўскай непасрэдна ў залі суда. Палітвязень знаходзіўся ў папраўчай калоніі № 15 у Магілёве.
Уладзіміру Няпомняшчаму 70 гадоў. Ён — вядомы грамадскі актывіст з Гомеля, былы міліцыянер, да 1992 года працаваў оперупаўнаважаным. Пасля выхаду на пенсію займаўся прадпрымальніцтвам, уступіў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю.