На відэа трапіў момант, як у цэнтры Мінска абрынуўся мост

На відэа трапіў момант, як у цэнтры Мінска абрынуўся мост

На відэа трапіў момант, як у цэнтры Мінска абрынуўся мост. Здарэнне адбылося ўначы 8 студзеня на Нямізе. Абрынулася пешаходная частка моста. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Цяпер стары мост дэмантуюць, на яго месцы вясной збіраюцца пабудаваць новы.

Гарадскія ўлады паведамілі, што "у сувязі з рамонтнымі работамі на пуцеправодзе па пр. Пераможцаў праз вуліцу Максіма Багдановіча... прынята рашэнне з 8 студзеня па 10 лютага часова забараніць рух транспартных сродкаў...": па вул. Леніна — ад скрыжавання з вул. Інтэрнацыянальнай да скрыжавання з вул. Няміга, па прасп. Пераможцаў — ад перасячэння вул. Няміга да перасячэння з вул. Мельнікайце, па вул. Няміга — ад скрыжавання з вул. Гарадскі Вал да скрыжавання з вул. Янкі Купалы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі