На Віцебшчыне стогадовую сядзібу прадалі за 37 рублёў

Сядзіба Федаровічаў у Шаркаўшчыне

Сядзіба Федаровічаў у Шаркаўшчыне / Wikipedia

Сядзібу Фёдаравічаў у Шаркаўшчыне прадалі за 37 рублёў. Гэта ўжо другі раз, калі гэты дом, пабудаваны ў неакласічным стылі, прадаюць за адну базавую велічыню.

Да 2012 года ў будынку размяшчалася тэрапеўтычнае аддзяленне раённай бальніцы. З таго часу ён пустуе. У 2017 годзе ўлады вырашылі яго прадаць. Кошт шмат разоў зніжалі.

У 2019 годзе будынак, які ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, ужо купляла навапалачанка. Але зрабіць з ім нічога не змагла — і вярнула вобласці.

Цяпер будынак зноў выставілі на аўкцыён за адну базавую велічыню. Цікавасць да лота праявіў адзіны прэтэндэнт.

Акрамя аплаты пакупкі, новаму ўласніку трэба будзе кампенсаваць каля 1,3 тысячы рублёў выдаткаў на падрыхтоўку нерухомасці да продажу. А за наступныя тры гады ён павінен правесці капітальны рамонт або рэканструкцыю і пачаць дзейнасць на аб'екце.

У ліку магчымых варыянтаў выкарыстання маёмасці — жыллё, офіс, стварэнне аб'екта турыстычнай інфраструктуры, гандлю або грамадскага харчавання, арганізацыя дрэваапрацоўчай вытворчасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі