На вайсковым аэрадроме ў Баранавічах загінуў мужчына

57-гадовы мужчына загінуў у Баранавічах на вайсковым аэрадроме. У нецвярозым стане ён пералез цераз агароджу аб'екта і патрапіў на ангар, дзе знаходзяцца самалёты. Напэўна, утрымацца яму там не ўдалося, і мужчына ўпаў на зямлю. Знайшлі яго ўжо нежывым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі