Вы тут

На турніры ў Таронта Сасновіч прайграла Мертэнс у драматычным паядынку

Аляксандра Сасновіч / twitter.com/sasnovich_team

На тэнісным турніры ў Таронта беларуска Аляксандра Сасновіч (46-я ракетка свету) прайграла Элізэ Мертэнс (20) з Бельгіі ў драматычным паядынку 1/32 фіналу. Сасновіч выйграла першы сэт — 6:3, але пасля саступіла ў двух наступных — 3:6, 1:6. Матч працягваўся амаль дзве гадзіны.

У аўторак свае стартавыя паядынкі на турніры правядуць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.