На турніры ў Цынцынаці беларускіх тэнісістак пераследуюць няўдачы

Вікторыя Азаранка прайграла стартавы матч на турніры ВТА ў Цынцынаці. Як нагадвае "Прессбол", прызавы фонд спаборніцтваў складае 2 мільёны долараў. У трох сэтах беларуска саступіла сербцы Ане Івановіч - 6:2, 6:7 (8:10), 2:6.

Дарэчы, Вольга Гаварцова на гэтым жа турніры ў першым крузе сустракалася з ізраільцянкай Шахар Пеер. Пры ліку 3:6, 1:4 Гаварцова адмовілася працягваць барацьбу і знялася з турніру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі