На трасе Шклоў — Магілёў перакуліўся лесавоз з грузам

На месцы здарэння 

На месцы здарэння  / mogilev.online

18 верасня на трасе Шклоў — Магілёў перакуліўся лесавоз з грузам. Быў перакрыты рух транспарту, піша mogilev.online.

Магілёўская міліцыя ўдакладняе, што здарэнне адбылося ў Шклоўскім раёне каля вёскі Дабрэйка. Грузавік МАЗ у нейкі момант з'ехаў у кювет, а тросы парваліся, і драўніна апынулася на дарозе, заблакавала рух транспарту. 52-гадовы кіроўца МАЗа не пацярпеў. 

Аварыі з удзелам лесавозаў нярэдкія. Летась у Асіповічах сутыкнуліся лесавоз і аўтобус.

На трасе Шклоў — Магілёў перакуліўся лесавоз з грузам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі