На трасе М1 пад фуру трапілі два легкавікі (фота)

На трасе М1 пад фуру трапілі два легкавікі (фота)

У панядзелак, 16 ліпеня, на 134-м кіламетры трасы М1 пад фуру трапілі два легкавікі. Цудам ніхто з кіроўцаў і пасажыраў сур'ёзна не пацярпеў. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня", кіроўца аўтамабіля Volkswagen, які вёз жонку і малое дзіця, заснуў за рулём, з-за чаго машына выехала на паласу сустрэчнага руху. Насустрач ехаў аўтамабіль Peugeot, кіроўца якога здолела пазбегнуць сутыкнення, выехала на паласу сустрэчнага руху (у легкавіку таксама было малое дзіця). Аднак Volkswagen трапіў пад фуру Scania, якая везла шматтонны груз (металічныя бэлькі).

Легкавік адкінула на раздзяляльную паласу, дзе ён перакуліўся. Аднак у кіроўцы і пасажыраў толькі лёгкія траўмы. Каля месца ДТЗ спыніліся іншыя аўтамабілі — відавочцы паставілі разбітую машыну на колы і дапамаглі людзям выйсці з салона. Тым часам фура пасля сутыкнення закранула яшчэ адзін легкавік, знесла агароджу трасы і з'ехала ў кювет. Яе кіроўца не пацярпеў. Не атрымалі сур'ёзных траўмаў кіроўца і пасажыр другога легкавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі