На тэрыторыі барысаўскага прадпрыемства знайшлі сорак снарадаў

Сорак артылерыйскіх снарадаў часоў вайны знайшлі на тэрыторыі барысаўскага цэха прадпрыемства “Минсквтормет”. Здарэнне адбылося 19 лістапада. На месца тэрмінова прыбылі сапёры, якія зрабілі выснову, што снарады ляжалі ў зямлі з часоў вайны. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ужо праз некалькі гадзінаў боепрыпасы былі вывезеныя ў бяспечнае месца і абясшкоджаныя.

Аднак, як паведамляе сайт “Электронны Барысаў”, апошнія снарады вывезлі толькі раніцай 20 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі